Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ай выклічнік | размоўнае

Выказвае розныя пачуцці: боль, спалох, здзіўленне, папрок, радасць, жаль і пад.

  • Ай, баліць!
  • Ай, страшна!
  • Ай, як хораша ў полі!

Ай-ай-ай (размоўнае) — выказвае неадабрэнне, папрок.

  • Ай-ай-ай, як непрыгожа!

айва назоўнік | жаночы род

Паўднёвае дрэва сямейства ружакветных з цвёрдымі духмянымі пладамі, якія па форме нагадваюць яблыкі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прыметнік: айвовы.

  • Айвовае варэнне.

айканіміка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прыметнік: айканімічны.

айканімія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі.

  • А. Віцебшчыны.

|| прыметнік: айканімічны.

айконім назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Уласная назва населенага пункта.

аймак назоўнік | мужчынскі род

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бураціі, у Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці і ў Манголіі.

|| прыметнік: аймачны.

айсберг назоўнік | мужчынскі род

Плывучая ледзяная гара, што адкалолася ад ледніка.

айцец назоўнік | мужчынскі род

  1. Служыцель культу.

    • Святы а. (пачцівы зварот да служыцеля культу).
  2. Бацька.

    • Ці я ў мамкі не радзілася, ці ў айца не гадавалася (з народнай творчасці).

айчым назоўнік | мужчынскі род

Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

  • Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.

айчына назоўнік | жаночы род | высокае

Бацькаўшчына, радзіма.

  • Наведаў нядаўна айчыну сваю.

|| прыметнік: айчынны.

  • Вялікая Айчынная вайна.