Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

авадзень назоўнік | мужчынскі род

Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёлы.

|| прыметнік: аваднёвы.

авал назоўнік | мужчынскі род

Замкнёная выпуклая крывая лінія ў выглядзе яйца.

  • Прыгожы а. твару.

|| прыметнік: авальны.

авалодаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узяць сілай, захапіць, завалодаць.

    • А. крэпасцю.
  2. пераноснае значэнне, кім-чым. Падпарадкаваць сабе, надаць чаму-н. патрэбны кірунак.

    • А. увагай.
    • А. сабой (вярнуць страчанае самавалоданне, супакоіцца).
  3. пераноснае значэнне, кім-чым. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці).

    • Стома авалодала ўсім целам.
  4. пераноснае значэнне, чым. Трывала засвоіць што-н., вывучыць.

    • А. замежнай мовай.
    • А. прафесіяй.

|| незакончанае трыванне: авалодваць.

|| назоўнік: авалоданне.

авангард назоўнік | мужчынскі род

Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл.

|| прыметнік: авангардны.

авангардызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Імкненне якой-н. грамадскай групы да вяршэнствуючай ролі ў чым-н.

  2. Агульная назва розных плыней у мастацтве 20 ст., якія парываюць з рэалізмам і шукаюць новыя формы мастацкага выяўлення.

|| прыметнік: авангардысцкі.

авангардыст назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік авангардызму (у 2 знач.).

|| жаночы род:авангардыстка.

аванзала назоўнік | жаночы род

Памяшканне перад галоўнай залай у грамадскіх памяшканнях, палацах.

|| прыметнік: аванзальны.

аванложа назоўнік | жаночы род

Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу.

аванпорт назоўнік | мужчынскі род

Абароненая ад хваль знешняя частка порта.

|| прыметнік: аванпортны.

аванпост назоўнік | мужчынскі род

Перадавы вартавы пост, а таксама месца размяшчэння такога паста.

|| прыметнік: аванпостны.