Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

задубелы прыметнік | размоўнае

Які стаў цвёрдым, закарчанелы ад холаду.

  • З. ад марозу шынель.
  • Задубелыя ногі.

задубець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Зрабіцца цвёрдым, каляным, нягнуткім.

    • Вопратка задубела.
  2. Моцна азябнуць, змерзнуць.

    • Рукі задубелі на холадзе.

задума назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што задумана, намечана, намеры.

    • Стратэгічная з.
    • Здзяйсненне задумы.
  2. Закладзены ў творы сэнс, ідэя.

    • Творчая з. аўтара.
  3. Задуменнасць, заклапочанасць.

    • Сядзець у задуме.

задумацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддацца думкам, пачаць думаць, разважаць над чым-н.

    • Ёсць над чым з.
    • З. на момант.
  2. безасабовая форма, каму з інфінітывам: Прыйсці ў галаву, захацецца (размоўнае).

    • Задумалася мне схадзіць у ягады.

|| незакончанае трыванне: задумвацца.

задумаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што і з інфінітывам: У думках вырашыць зрабіць што-н.

    • З. важную справу.
    • Задумала ехаць заўтра ў Полацк.
  2. У думках выбраць, вызначыць што-н.

    • З. цотны лік.

|| незакончанае трыванне: задумваць.

задуменны прыметнік

Паглыблены ў думкі, разважанні, задумлівы.

  • З. выгляд.

|| назоўнік: задуменнасць.

задумлівы прыметнік

Тое, што і задуменны.

|| назоўнік: задумлівасць.

задушыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. душыць.

  2. Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад.

|| незакончанае трыванне: задушвацца.

задымець1 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пацямнець ад дыму, сажы, задыміцца.

  • Столь у лазні задымела.

задымець2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць дымець, задыміць.