Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

задобрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выклікаць у каго-н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад.

|| незакончанае трыванне: задобрываць.

задок назоўнік | мужчынскі род

Задняя частка якога-н. прадмета (звычайна пра павозку, мэблю).

  • Сесці ў задку калёс.
  • Цялячы з.

задоўга прыслоўе

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

  • З. да пачатку заняткаў.

задоўгі прыметнік | размоўнае

  1. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба.

    • Задоўгая вяроўка.
  2. Занадта доўгі ў часе.

    • З. тэрмін.

задрамаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Заснуць лёгкім сном, прыдрамнуць.

задрацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адарваўшыся, загнуцца ўгору, залупіцца.

    • Кара на дрэве задралася.
  2. Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку).

    • Кашуля задралася.
  3. Павесці сябе задзірыста.

    • З. ў кампаніі.

|| незакончанае трыванне: задзірацца.

задраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. драць.

  2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок.

    • З. скурку на пальцы.
  3. Падняць угору, уверх.

    • З. галаву.
    • З. кашулю.

|| незакончанае трыванне: задзіраць.

задраіць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Наглуха зачыніць.

  • З. люкі.

|| незакончанае трыванне: задрайваць.

задрыжаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Здрыгануцца, скалануцца.

    • Задрыжалі шыбы ў вокнах.
  2. Затрэсціся (ад хвалявання).

    • З. ад страху.

задрыпаны прыметнік | размоўнае | пагардлівае

Заношаны, брудны.

  • Задрыпанае паліто.
  • З. выгляд.