Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ільновалакно (льновалакно) назоўнік | ніякі род

Валакно лёну.

ільнокамбінат (льнокамбінат) назоўнік | мужчынскі род

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам.

  • Аршанскі л.

ільнопрадзільны (льнопрадзільны) прыметнік

Прызначаны для прадзення лёну.

  • Ільнопрадзільная фабрыка.

ільнотраста (льнотраста) назоўнік | жаночы род

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.

  • Шаўкавістая л.

ільняны (льняны) прыметнік

  1. Які мае адносіны да лёну.

    • Ільняное валакно.
    • Ільняная сарочка.
  2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну.

    • Ільняная прамысловасць.
  3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

    • Ільняныя валасы.

ільнянішча (льнянішча) назоўнік | ніякі род

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.