Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ціша назоўнік | жаночы род

  1. Адсутнасць гукаў, шуму; спакой, цішыня.

    • У начной цішы чуваць далёкія выстралы.
  2. Ціхая, бязветраная пагода.

цішком прыслоўе

  1. Непрыкметна, паціху.

    • Ц. выйсці з хаты.
  2. Ціха, нягучна, без шуму.

    • Ц. плакаць.

цішыня назоўнік | жаночы род

  1. Адсутнасць шуму, шумаў; маўчанне.

    • Вакол была незвычайная ц.
  2. пераноснае значэнне: Душэўны спакой, уціхаміранне.

  3. Адсутнасць варожасці, грамадскіх хваляванняў, беспарадкаў.

цішэць прыметнік

Станавіцца цішэй, цішэйшым.

  • Вецер цішэе.

ціў-ціў гукапераймальнае

Ужыв. для абазначэння птушынага спеву, палёту куль і пад.

ціўкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць гукі, падобныя на «ціў-ціў».

  • Кураняты ціўкаюць.
  • Над галавой ціўкалі кулі.

|| аднакратны дзеяслоў: ціўкнуць.

|| назоўнік: ціўканне.