Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

п’яніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць п’яным.

  • Віно п’яніць.
  • Духмяны пах квецені п’яніў галовы.
  • Поспехі п’яняць (пераноснае значэнне).

|| закончанае трыванне: ап’яніць.

п’яўка назоўнік | жаночы род

  1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела.

    • Медыцынская п. (для кровапускання).
    • Ставіць п ‘яўкі.
  2. пераноснае значэнне: Пра скупога і жорсткага чалавека, які эксплуатуе іншых.