Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чэрнь1 назоўнік | жаночы род | устарэлае | зборны назоўнік | зневажальнае

  1. Просты народ, людзі, якія ў буржуазна-дваранскім асяроддзі належалі да непрывілеяваных слаёў грамадства.

  2. Людзі, далёкія ад духоўнага жыцця, высокіх ідэалаў.

чэрнь2 назоўнік | жаночы род

  1. Гравіроўка металічных вырабаў, пераважна сярэбраных і залатых, штрыхі якой запаўняюцца спецыяльным чорным сплавам, а таксама вырабы, апрацаваныя такім чынам.

  2. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: чэрневы.

чэрпаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Даставаць, набіраць чым-н. што-н. вадкае або сыпкае.

    • Ч. ваду.
    • Ч. каўшом пясок.
  2. пераноснае значэнне: Набываць, браць адкуль-н. (кніжнае).

    • Ч. веды.
    • Ч. сілы.

|| аднакратны дзеяслоў: чарпануць.

|| назоўнік: чэрпанне.

|| прыметнік: чарпальны.

чэрствы прыметнік

  1. Засохлы, цвёрды, сухі, нясвежы.

    • Ч. хлеб.
    • Чэрствая булка.
  2. пераноснае значэнне: Нячулы, бяздушны.

    • Ч. чалавек.
    • Чэрствая душа.

|| назоўнік: чэрствасць.

чэсаны назоўнік

Мяккія і тонкія валёнкі з часанай воўны.

чэсны прыметнік

  1. Праўдзівы, прамы; добрасумленны.

    • Ч. чалавек.
    • Ч. ўчынак.
  2. Заснаваны на правілах чэсці, добрапрыстойнасці.

    • Чэснае жыццё.
    • Чэснае імя.
  3. Маральна чысты, цнатлівы.

    • Чэснае слова — выраз, які ўпэўнівае ў праўдзівасці чаго-н.

|| назоўнік: чэснасць.

чэсць назоўнік | жаночы род

  1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.

    • Справа чэсці.
  2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.

    • Бараніць ч. свайго імя.
  3. Цнатлівасць, нявіннасць (пра жанчын).

  4. Слава, павага, пашана.

    • Госці ведалі, каму аказваць ч.
    • Ч. таму, хто самааддана працуе.
    • Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць (размоўнае) — пара закончыць што-н.

чэхі назоўнік | мужчынскі род

Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Чэхіі.

|| жаночы род: чэшка.

|| прыметнік: чэшскі.

чэчэнцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чэчэнскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: чэчэнка.

|| прыметнік: чэчэнскі.

чэшкі назоўнік | жаночы род

Спартыўныя тапачкі на лёгкай (звычайна на ласінай) падэшве для заняткаў гімнастыкай.