Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іхтыя прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рыб, напр. іхтыятаксікоз (харчовае атручэнне рыбнымі прадуктамі), іхтыяфауна.

іхтыязаўр назоўнік | мужчынскі род

Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам.

|| прыметнік: іхтыязаўравы.

іхтыялогія назоўнік | жаночы род

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

|| прыметнік: іхтыялагічны.

іхтыёл назоўнік | мужчынскі род

Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, якія ўтрымліваюць рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

|| прыметнік: іхтыёлавы.

  • Іхтыёлавая мазь.

ішак назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і асёл.

  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які пакорліва, маўкліва выконвае самую цяжкую работу (размоўнае).

    • Зрабілі з мяне ішака.

|| прыметнік: ішачы.

ішачыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.

  • Няхай выбачаюць, не буду я на іх і.

ішыяс назоўнік | мужчынскі род

Захворванне сядалішчнага нерва.

|| прыметнік: ішыятычны.

ішэмія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Мясцовае абяскроўліванне тканкі ў выніку звужэння прасвету жывячай яе артэрыі.

|| прыметнік: ішэмічны.

  • Ішэмічная хвароба сэрца.

іўрыт назоўнік | мужчынскі род

Сучасная мадыфікацыя старажытнаяўрэйскай мовы, афіцыйная мова Дзяржавы Ізраіль.

|| прыметнік: іўрыцкі.

  • Іўрыцкая мова (іўрыт).