осмій назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал плацінавай групы.
|| прыметнік: осміевы.
осмій назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал плацінавай групы.
|| прыметнік: осміевы.
отарыналарынгалогія (оталарынгалогія) назоўнік | жаночы род
Раздзел медыцыны, што займаецца захворваннямі вуха, горла, носа і іх лячэннем.
|| прыметнік: отарыналарынгалагічны і оталарынгалагічны.
отарыналарынголаг (оталарынголаг) назоўнік | мужчынскі род
Урач — спецыяліст па отарыналарынгалогіі, оталарынгалогіі.
офіс назоўнік | мужчынскі род
Кантора, канцылярыя, служба.
|| прыметнік: офісны.
ох выклічнік
Выражае пачуццё болю, аблягчэння, здзіўлення.
Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам са словамі «як», «які».
охабень назоўнік | мужчынскі род
Старадаўняе рускае верхняе адзенне ў выглядзе кафтана з чатырохвугольным адкладным каўняром.
охра назоўнік | жаночы род
Тое, што і вохра.
|| прыметнік: охравы.
охрыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Тое, што і вохрыць.