Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

еўнух назоўнік | мужчынскі род

Кастрыраваны слуга пры гарэме.

еўрабачанне назоўнік | ніякі род

Міжнародная тэлевізійная арганізацыя шэрагу заходнееўрапейскіх і некаторых іншых краін, а таксама перадачы, якія ідуць па яе каналах.

еўрапейцы назоўнік | мужчынскі род

Жыхары Еўропы.

|| жаночы род: еўрапейка.

|| прыметнік: еўрапейскі.

еўрапеоідны прыметнік

Еўрапеоідная раса (спецыяльны тэрмін) — раса людзей са светлай скурай, мяккімі хвалістымі валасамі, вузкім носам і інш. адзнакамі.

еўрапеізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад формы, уласцівыя заходнееўрапейскаму жыццю і ўкладу.

|| зваротны стан: еўрапеізавацца.

|| назоўнік: еўрапеізацыя.

еўстахіеў прыметнік

Еўстахіева труба (спецыяльны тэрмін) — канал, што злучае насаглотку з поласцю сярэдняга вуха, слыхавая труба.

еўхарыстыя назоўнік | жаночы род

Тое, што і прычашчэнне.

|| прыметнік: еўхарыстычны.

  • Еўхарыстычная малітва.