Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сіяцельства назоўнік | ніякі род

Тытулаванне князёў, графаў у царскай Расіі (ужывалася з займеннікам «ваша», «яго», «іх»), а таксама іх жонак.

  • Іх с.

сіўка назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Конь сівой масці.

  • Ну, варушыся, с.

сіўка-варонка назоўнік | жаночы род

Тое, што і сіваваронка.

істужка (стужка) назоўнік | жаночы род

  1. Вузкая палоска тканіны.

    • Шаўковая і.
    • І. ўплецена ў касе.
  2. Доўгая вузкая паласа з якога-н. матэрыялу.

    • Ізаляцыйная і.
    • Кінематаграфічная і. (кінаплёнка).
    • І. ракі (пераноснае значэнне).
  3. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах.

    • Канвеерная і.

|| прыметнік: істужкавы, стужкавы, істужачны і стужачны.