Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іграць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. што на чым і без дапаўнення. Выконваць (музычны твор, п’есу на сцэне, ролю і інш.).

    • І. на акардэоне.
    • І. ролю партызана.
  2. на чым, у чым. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі, быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку і пад.).

    • Усмешка іграе на твары.
  3. Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і лад.).

    • Кроў іграе.

Фразеалагізмы:

  • Іграць на біржы — займацца біржавымі спекуляцыямі.
  • Іграць на нервах (размоўнае неадабральнае) — гнявіць, нерваваць каго-н.
  • Іграць у адну дудку (размоўнае неадабральнае) — быць заадно з кім-н.

|| закончанае трыванне: сыграць.

|| назоўнік: ігра і ігранне.

ігрок назоўнік | мужчынскі род

  1. Удзельнік якой-н. ігры (спартыўнай, картачнай і інш.).

    • І. у шахматы.
    • Заўзяты і.
  2. Музыкант (размоўнае).

ігрышча назоўнік | ніякі род | размоўнае

Збор моладзі для гульняў, танцаў і іншых забаў.

  • Спраўляць і.

ігрэк назоўнік | мужчынскі род

У матэматыцы: абазначэнне (лацінскай літарай «у») невядомай ці пераменнай велічыні.

ігумен назоўнік | мужчынскі род

Настаяцель праваслаўнага манастыра.

|| прыметнік: ігуменскі.

ігумення назоўнік | жаночы род

Настаяцельніца праваслаўнага манастыра.

ідал назоўнік | мужчынскі род

  1. Статуй, якому язычнікі пакланяліся як бажаству.

  2. Нягоднік (размоўнае лаянкавае).

    • Гэты і. высадзіў шыбу.

|| прыметнік: ідальскі.

ідалапаклоннік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто пакланяецца ідалам (у 1 знач.).

ідалапаклонства назоўнік | ніякі род

Пакланенне ідалам як рэлігійны культ.

|| прыметнік: ідалапаклонніцкі.

ідылія назоўнік | жаночы род

  1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

  2. пераноснае значэнне: Мірнае, шчаслівае існаванне (іранічны сэнс).

|| прыметнік: ідылічны.