Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

юніёр назоўнік | жаночы род

Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваей узроставай групе.

  • Спартакіяда юніёраў.

|| жаночы род: юніёрка.

|| прыметнік: юніёрскі.

юпітэр назоўнік | мужчынскі род

Магутная электрычная асвятляльная прылада для кіназдымкі пры штучным або камбінаваным асвятленні.

юр назоўнік | мужчынскі род

Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.

  • На яго напаў ю.

юрлівец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, якому ўласціва сладастраснасць, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.

юрлівы прыметнік

Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр.

  • Ю. чалавек.
  • Юрлівая усмешка.

|| назоўнік: юрлівасць.

юродзівы прыметнік

  1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва.

    • Ю. хлопец.
  2. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар’ят, які валодае дарам прадказання.

юродства назоўнік | ніякі род

  1. Стан бессвядомасці, вар’яцтва.

  2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.

    • Рабіць ю.

юродстваваць дзеяслоў | неадабральнае | незакончанае трыванне

Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).

юрта назоўнік | жаночы род

Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.

|| прыметнік: юртавы.

юрыдычны прыметнік

  1. Які мае адносіны да права1 (у 1 знач.), прававы.

    • Ю. доказ.
    • Юрыдычная тэрміналогія.
    • Юрыдычная кансультацыя.
    • Юрыдычная асоба.
  2. Які адносіцца да работы юрыста.

    • Юрыдычная практыка.