Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

факсіміле назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу (спецыяльны тэрмін).

  2. Дакладна ўзноўлены.

    • Подпіс ф.
    • Рукапіс выдадзены ф.

|| прыметнік: факсімільны.

факт назоўнік | мужчынскі род

  1. Нявыдуманы, сапраўдны выпадак, падзея, тое, што адбылося на самай справе.

    • Сапраўдны ф.
    • Паведаміць факты.
    • Паставіць перад фактам каго-н. (у такое становішча, калі ўжо нічога нельга змяніць).
  2. часціца: сцвярджальная і пабочнае слова У значэнні: так, сапраўды, бяспрэчна (размоўнае).

    • Няўжо ўсе сабраліся? — Ф.!

фактаграфія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Апісанне фактаў без усякага іх аналізу, абагульнення.

|| прыметнік: фактаграфічны.

фактар назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

  1. Прычына, рухаючая сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы.

    • Ф. часу.
    • Трэба ўлічваць прыродныя фактары.
  2. Пасрэднік, камісіянер (устарэлае).

  3. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, распарадчык яе работамі (устарэлае).

факторыя назоўнік | жаночы род | устарэлае

  1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах.

  2. Гандлёвазабеспячэнскі і нарыхтоўчы пункт у аддаленых раёнах.

    • Пушная ф. на Поўначы.

фактура1 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні.

    • Ф. тканіны.
  2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва.

    • Вобразная ф. паэмы.

|| прыметнік: фактурны.

фактура2 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

|| прыметнік: фактурны.

фактычны прыметнік

Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй.

  • Фактычныя даныя.
  • Фактычныя доказы.
  • Фактычна (прыслоўе) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы.
  • Ф. шлюб (незарэгістраваны).
  • Фактычныя выклады.

|| назоўнік: фактычнасць.

факультатыў назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Факультатыўны курс, прадмет. па стылістыцы.

факультатыўны назоўнік | жаночы род | кніжнае

Неабавязковы, а таксама нерэгулярны, прызначаны для дадатковай спецыялізацыі.

  • Факультатыўныя заняткі па псіхалогіі.

|| назоўнік: факультатыўнасць.