Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тавараабарот назоўнік | мужчынскі род

Абарот тавараў у народнай гаспадарцы.

  • Рост тавараабароту.

тавараабмен назоўнік | мужчынскі род

Абмен таварамі.

  • Шырокі т.

|| прыметнік: тавараабменны.

таваравед назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і таваразнавец.

таваравытворца назоўнік | мужчынскі род

Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.

таваразнавец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне таваразнаўства.

таваразнаўства назоўнік | ніякі род

Сукупнасць ведаў пра тавар як прадмет гандлю, пра яго ўласцівасці, гатункі і спажывецкае значэнне.

|| прыметнік: таваразнаўчы.

таваразнаўца назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і таваразнавец.

тавараправодны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які мае адносіны да руху тавараў ад вытворцы да спажыўца.

таварнасць назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Здольнасць вырабляць прадукцыю для рынку.

таварны прыметнік

  1. гл. тавар.

  2. Які мае адносіны да перавозкі тавараў.

    • Т. поезд.
    • Таварная станцыя.
  3. Які паступае на рынак як тавар (звычайна аб прадуктах сельскай гаспадаркі; спецыяльны тэрмін).

    • Таварнае збожжа.
  4. Які выпускае прадукты, што ідуць на рынак як тавар (спецыяльны тэрмін).