Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сабачнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Памяшканне для сабак; сабакарня.

  2. Тое, што і сабакар (у 1 і 2 знач.).

  3. Аматар сабак (размоўнае).

сабачуга назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вялізны сабака.

  • Такога сабачугу не даводзілася бачыць.

сабачы прыметнік

  1. гл. сабака.

  2. Вельмі цяжкі, нязносны, а таксама (пра мароз, холад) незвычайна моцны ў сваім праяўленні (размоўнае).

    • Сабачая доля.
    • С. холад.
  3. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных тэрмінаў.

    • Сабачая мята.
    • С. клешч.

Ушыцца ў сабачую скуру (размоўнае) — страціць сумленне.

сабе часціца | размоўнае

Ужыв. пры дзеясловах або займенніках для абазначэння спакойнага, свабоднага, незалежнага дзеяння.

  • Еду с. і ні пра што не думаю.
  • Што яна с. думае?

Фразеалагізмы:

  • Нішто сабе (размоўнае) — не дрэнны.
  • Так сабе (размоўнае) — 1) ні добрае, ні дрэннае (пра каго-, штон.); 2) проста так, несур’ёзна.
  • Няхай (хай) сабе (размоўнае) — добра, хай будзе так.

сабекошт назоўнік | мужчынскі род

Грашовыя выдаткі прадпрыемства пры вырабе прадукцыі (або яе транспартаванні, набыцці).

  • Знізіць с. прамысловых тавараў.

сабес назоўнік | мужчынскі род

  1. Скарачэнне: сацыяльнае забеспячэнне.

    • Органы сабеса.
  2. Установа, якая займаецца пытаннямі сацыяльнага забеспячэння.

    • Здаць дакументы ў с.

|| прыметнік: сабесаўскі.

сабо назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Абутак на драўлянай падэшве.

сабор назоўнік | мужчынскі род

  1. Сход, з’езд (устарэлае і спецыяльны тэрмін).

    • Земскі с.
    • Царкоўны с.
    • Памесны с. (з’езд служыцеляў хрысціянскай царквы).
  2. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры.

    • Кафедральны с.

|| прыметнік: саборны.

сабораванне назоўнік | ніякі род

Адно з таінстваў хрысціянскай царквы: чытанне малітваў, памазанне ялеем цяжкахворага або паміраючага чалавека.

сабораваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

У хрысціян: правесці (праводзіць) над кім-н. сабораванне.