Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

рабець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца рабым, пакрывацца рабізной.

  2. Віднецца, здавацца рабым ад чаго-н. рознакаляровага.

работа назоўнік | жаночы род

  1. Знаходжанне ў дзеянні, працэс ператварэння аднаго віду энергіі ў другі.

    • Адзінка работы (спецыяльны тэрмін).
    • Р. сэрца.
  2. Кола заняткаў, справа, дзейнасць.

    • Разумовая р.
    • Фізічная р.
    • Грамадская р.
  3. Служба, праца ў якой-н. установе, на якім-н. прадпрыемстве.

    • Паступіць на работу.
    • Сумяшчаць работу на заводзе з вучобай у тэхнікуме.
  4. множны лік: Дзейнасць па стварэнню, выпуску, апрацоўцы чаго-н.

    • Сельскагаспадарчыя работы.
    • Унутраныя работы ў новым доме.
  5. Прадукт працы, выраб, твор.

    • Выстаўка работ мастака.
    • Друкаваная р.
  6. Матэрыял, які знаходзіцца ў працэсе вырабу.

    • Прынесці работу дадому.
  7. Якасць або спосаб выканання чаго-н.

    • Замок кавальскай работы.
    • Пусціць у работу — даць прымяненне чаму-н.

|| памяншальна-ласкальная форма: работка.

работадавец назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Той, хто дае работу, наймае рабочую сілу.

работадаўца назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Тое, што і работадавец.

работнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто працуе; працаўнік.

    • Ён — добры р.
  2. Чалавек, які працуе дзе-н., займаецца якой-н. дзейнасцю.

    • Адказны р.
    • Работнікі друку.
  3. Наёмны рабочы, парабак (устарэлае).

    • Гаспадар і р.

|| жаночы род: работніца.

|| прыметнік: работніцкі.

рабочы1 назоўнік | мужчынскі род

Наёмны работнік, які займаецца вытворчай працай.

  • Высокакваліфікаваны р.

рабочы2 прыметнік

  1. Які мае адносіны да рабочых1, уласцівы ім.

    • Р. клас.
    • Р. рух.
    • Па-рабочаму (прыслоўе; так, як уласціва рабочым).
  2. Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне.

    • Рабочыя часткі машыны.
    • Рабочыя пчолы.
  3. Які жыве з сваёй працы (размоўнае).

    • Р. народ.
  4. Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце.

    • Р. інструмент.
    • Рабочае адзенне.
    • Р. стол.
    • Р. дзень.
  5. Неабходны для работы.

    • Р. план.
    • Р. праект.
    • Рабочая сіла — тое, што і рабочыя.
    • Рабочыя рукі — тое, што і рабочыя 1.
    • Не хапае рабочых рук.
    • Рабочы пасёлак — пасёлак гарадскога тыпу.
    • Рабочы поезд — мясцовы поезд для перавозкі рабочых.
    • У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што-н.) — у час работы, не адрываючыся ад работы.

рабро назоўнік | ніякі род

  1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.

    • Зламаць р.
    • Адны рэбры (пераноснае значэнне: надта худы, благі хто-н.).
    • Палічыць рэбры каму-н. (пераноснае значэнне: пабіць, збіць каго-н.; размоўнае).
  2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (размоўнае).

    • Валяюцца рэбры старой лодкі.
  3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.

    • Р. куба.
  4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант.

    • Р. цагліны.
    • Р. далоні.

|| прыметнік: рэберны і рабровы.

  • Рэберныя мышцы.

рабрына назоўнік | жаночы род | размоўнае

Адно рабро (у 1 і 2 знач.).

|| памяншальная форма: рабрынка.

рабрынка назоўнік | жаночы род

  1. гл. рабрына.

  2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі.

    • Капуста з рабрынкай.