Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

паабгароджваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абгарадзіць усё, многае.

  • П. сады.

паабгніваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абгніць зверху або з краёў ці абгніць у многіх месцах.

  • З. краёў дошкі паабгнівалі.

паабгортваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абгарнуць усё, многае.

    • П. кнігі.
  2. Абсыпаць, акучыць усё, многае.

    • П. бульбу акучнікам.

паабгрызаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абгрызці з усіх бакоў што-н. або абгрызці ўсё, многае.

  • П. косткі.

паабдзёўбваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абдзяўбці з усіх бакоў або ўсё, многае.

  • Птушкі паабдзёўбвалі вішні.

паабдзіраць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абадраць у многіх месцах, кругом або ўсё, многае.

  • П. кару на дрэвах.
  • П. ногі.

паабжынаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абжаць усё, многае.

  • П. траву каля кустоў.

паабклейваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абклеіць усё, многае.

  • П. сцены абоямі.

паабкопваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абкапаць усё, многае.

  • П. яблыні.

паабкошваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абкасіць усё, многае.

  • П. палеткі.