Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

опус назоўнік | мужчынскі род

  1. Асобны музычны твор у шэрагу іншых твораў таго ж аўтара (спецыяльны тэрмін).

  2. Твор, праца (жартаўлівае).

    • Пазнаёмся з маім першым опусам.

опій назоўнік | мужчынскі род

Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак.

|| прыметнік: опійны.

  • О. мак.

опіум назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і опій.

|| прыметнік: опіумны.

орган назоўнік | мужчынскі род

  1. Частка арганізма, якая мае пэўную будову і спецыяльнае прызначэнне.

    • О. зроку.
    • Унутраныя органы.
  2. пераноснае значэнне, чаго. Сродак, зброя.

    • Друк — актыўны о. прапаганды.
  3. Дзяржаўная ці грамадская ўстанова, арганізацыя.

    • Мясцовыя органы.
    • О. аховы здароўя.
  4. Друкаванае выданне, што належыць якой-н. установе.

оргія назоўнік | жаночы род

Разгульнае, разбэшчанае баляванне (у антычныя часы — абрадавае святкаванне ў гонар бога віна і вінаробства).

ордэн1 назоўнік | мужчынскі род

Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі.

  • О. Кастуся Каліноўскага.
  • О. Маці.

|| прыметнік: ордэнскі.

  • Ордэнская стужка.

ордэн2 назоўнік | мужчынскі род

Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або, у сярэднія вякі, рыцарская і г.д.).

  • О. езуітаў.

|| прыметнік: ордэнскі.

ордэр1 назоўнік | мужчынскі род

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.

  • О. на вобыск.
  • Расходны о.
  • О. на кватэру.

|| прыметнік: ордэрны.

ордэр2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу).

  • Грэчаскі о.
  • Карынфскі о.

осмас назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прасочванне растваральніка ў раствор скрозь напаўпранікальныя або раслінныя перапонкі, тканкі.