Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

наабіраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абіраючы, сабраць у нейкай колькасці.

    • Н. кош сліў.
  2. Нааблупліваць, наабіраць у нейкай колькасці.

    • Н. місу бульбы.

наадбіраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго-н.

  2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго-н.

    • Н. гатунковай морквы.

наадварот прыслоўе

  1. У адваротным напрамку.

    • Прачытаць слова н.
  2. Зусім інакш, не так, як трэба.

    • Зрабіць усё н.
  3. у знач. пабочн. У процілегласць таму, што сказана.

    • Аб’ём будаўніцтва не стаў меншым, а н. узрос.
  4. у знач. супраціўн. часціца: Зусім не.

    • Я вам не перашкоджу ? — н., я вельмі рад бачыць вас.

наадрэз прыслоўе

Рашуча, катэгарычна.

  • Адмовіцца н.

наапашкі прыслоўе

Накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы.

  • Накінуць паліто н.

наараць дзеяслоў | закончанае трыванне

Узараць нейкую колькасць зямлі.

  • Н. тысячу гектараў пад азіміну.

|| незакончанае трыванне: наворваць.

наасфера назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Стан біясферы, што склаўся ў выніку ўзаемадзеяння яе законаў з дзейнасцю чалавечага розуму.

наатрасаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Атрэсці вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. ігруш.

набавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што было, што ўстаноўлена.

  • Н. сто тысяч рублёў.

|| незакончанае трыванне: набаўляць.

|| назоўнік: набаўка.

набадзяцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Наблукацца, навандравацца па чужых краях.

    • Хопіць, набадзяўся па свеце.
  2. Пасланяцца без справы, нашвэндацца.