Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

магніт назоўнік | мужчынскі род

  1. Кавалак жалезнай руды або сталі, які мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя або стальныя прадметы.

  2. пераноснае значэнне: Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе.

|| прыметнік: магнітны.

магнітафон назоўнік | мужчынскі род

Апарат для запісу і аднаўлення гукаў электрамагнітным шляхам.

|| прыметнік: магнітафонны.

магнітола назоўнік | жаночы род

Апарат, які сумяшчае ў сабе радыёпрыёмнік і магнітафон.

магутнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. магутны.

  2. Фізічная велічыня, якая паказвае адносіны работы да часу, на працягу якога яна выконваецца.

    • М. электрастанцыі.
  3. множны лік, пераноснае значэнне Вытворчыя аб’екты (электрастанцыі, заводы, машыны).

    • Новыя энергетычныя магутнасці.

магутны прыметнік

  1. Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні).

    • М. ўдар.
    • М. ўраган.
  2. Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.).

    • М. рухавік.
  3. Тоўсты, масіўны (пласт, слой).

    • М. пласт гліны.
  4. З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі.

    • Магутная краіна.

|| назоўнік: магутнасць.

магчы дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Быць у стане, мець магчымасць (рабіць што-н.).

    • М. працаваць.
  2. Мець права, абавязак.

    • Не можам атэставаць.
  3. Абазначае верагоднасць, магчымасць якога-н. дзеяння.

    • Можа паказацца.

Фразеалагізмы:

  • Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў (размоўнае неадабральнае) — пра няўменне прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі.
  • Не можа быць! — вокліч, які выказвае недавер, сумненне, здзіўленне і пад.
  • Не можа быць (і) гаворкі — нельга нават і гаварыць аб выкананні, здзяйсненні чаго-н.

|| закончанае трыванне: змагчы.

магчыма прыслоўе

  1. Прысл. да магчымы (у 2 знач.).

  2. пабочн. сл. Можа быць, можа.

    • Я, м., успомню.
  3. безасабовая форма: , у знач. выказніка: Не выключана магчымасць.

    • Усё м.

магчымасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. магчымы.

  2. Сродкі, умовы, неабходныя для здзяйснення чаго-н.

    • Вялікія магчымасці.
    • Па магчымасці (наколькі магчыма).
    • Па меры магчымасцей (адпаведна з сіламі, з магчымасцямі).

магчымы прыметнік

  1. Такі, які можа адбыцца, дапушчальны.

    • Падобны выпадак м.
  2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць.

    • Пытанне гэта магчыма разгледзець неаакладна.

|| назоўнік: магчымасць.

магіла назоўнік | жаночы род

  1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

    • Засыпаць магілу.
    • Адной нагой у магіле (стаяць) (быць блізкім да смерці).
    • Глядзець у магілу (хутка памрэ).
    • Загнаць (увагнаць, завесці) у магілу (давесці да смерці).
    • Знайсці магілу (пераноснае значэнне: загінуць, памерці).
  2. пераноснае значэнне, у знач. выказніка: Будзе захавана ў тайне.

    • Ведаць аднаму і — м.
  3. у знач. выказніка: Аб чым-н. вельмі небяспечным; смерць (размоўнае).

    • За здраду — м.

|| памяншальная форма: магілка.

|| прыметнік: магільны.

  • М. камень.