Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лава5 назоўнік | жаночы род

Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.

|| прыметнік: лаўны.

лаванда назоўнік | жаночы род

Пахучая эфіраносная расліна з блакітна-фіялетавымі або сінімі кветкамі.

  • Горная л.

|| прыметнік: лавандавы.

  • Л. алей.

лавачка назоўнік | жаночы род

  1. гл. лаўка.

  2. Пра незаконныя жульніцкія махінацыі, а таксама пра людзей — удзельнікаў такіх махінацый (разм).

    • Раскрылі іх лавачку.

лаваш назоўнік | мужчынскі род

На поўдні, у Сярэдняй Азіі: белы хлеб у выглядзе вялікай плоскай аладкі.

|| прыметнік: лавашны.

лавелас назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Спакуснік жанчын, залётнік.

лавец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца лоўляй рыбы, звера як промыслам. На лаўца і звер бяжыць (прыказка).

|| прыметнік: лавецкі.

  • Л. промысел.

лавіна назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая маса снегу, лёду, якая падае з гор.

    • Снежная л.
  2. пераноснае значэнне: Імклівая, нястрымная маса каго-, чаго-н.

    • Л. войск.
    • Натоўп хлынуў лавінай (прыслоўе).

|| прыметнік: лавінны.

лавіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра паруснае судна, лодку: рухацца супраць ветру па ломанай лініі.

  2. пераноснае значэнне: Рухацца, дзейнічаць не прама, абмінаючы перашкоды.

    • Л. паміж машын.
    • Л. у палітыцы.

|| закончанае трыванне: злавіраваць.

|| назоўнік: лавіраванне.

лавіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Імкнуцца схапіць тое, што рухаецца, захопліваць як здабычу.

    • Л. мяч.
    • Л. рыбу.
  2. пераноснае значэнне: Высочваць, вышукваць, старацца сустрэцца з кім-н. (размоўнае).

    • Л. таксі.
    • Л. шпіёна.
  3. пераноснае значэнне: Старацца выкарыстаць, атрымаць што-н. (цяжка даступнае і пад.).

    • Л. момант.
    • Л. кожнае слова.
  4. пераноснае значэнне, каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым).

    • Л. на слове.
    • Л. на хлусні.

|| закончанае трыванне: злавіць.

|| назоўнік: лоўля.

лаг назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыбор для вымярэння хуткасці руху судна і пройдзенай ім адлегласці.

|| прыметнік: лагавы.