Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

кабардзінцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Кабарды, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: кабардзінка.

|| прыметнік: кабардзінскі.

кабарэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Невялікі рэстаран з эстрадай.

кабатаж назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Суднаходства паміж партамі аднаго мора або адной дзяржавы.

  • Малы к. (у межах аднаго мора).
  • Вялікі к. (паміж партамі розных мораў).

|| прыметнік: кабатажны.

кабачок назоўнік | мужчынскі род

Аднагадовая агародная расліна сямейства гарбузовых з белымі прадаўгаватымі пладамі, а таксама плод гэтай расліны.

|| прыметнік: кабачковы.

кабель назоўнік | мужчынскі род

Адзін або некалькі герметычна ізаляваных правадоў, якія ўжываюцца для перадачы на адлегласць электраэнергіі або электрычных сігналаў.

  • Тэлефонны к.

|| прыметнік: кабельны.

кабельтаў назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Марская мера даўжыні, роўная 185,2 м.

|| прыметнік: кабельтавы.

кабета назоўнік | жаночы род | размоўнае

Сталая замужняя жанчына.

кабеціна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і кабета.

кабзар назоўнік | мужчынскі род

Украінскі народны спявак, які акампаніруе сабе на кобзе.

|| прыметнік: кабзарскі.

каблаграма прыметнік | спецыяльны тэрмін

Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.