Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

забабонны прыметнік

Прасякнуты забабонамі, заснаваны на забабонах.

  • Забабонныя людзі.

|| назоўнік: забабоннасць.

забабоны назоўнік

Вера ў таямнічыя сілы, у тое, што некаторыя з’явы і падзеі з’яўляюцца праяўленнем звышнатуральных сіл; прымхі.

забава назоўнік | жаночы род

Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць.

  • Дзіцячыя забавы.

забавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася, запазніцца.

    • З. ў горадзе.
  2. Загуляцца.

    • Дзяўчынка забавілася лялькамі.

забагацець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць багатым; разбагацець.

забадаць назоўнік | жаночы род | размоўнае

Забалочанае месца.

забалабоніць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Зазвінець, забрынкаць.

  2. Пачаць гаманіць, балбатаць.

забалаціраваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Не выбраць пры балаціроўцы.

  • З. кандыдата.

забалбатацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Захапіцца балбатнёй.

забалбатаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пачаць балбатаць.

    • Нешта забалбатаў і пайшоў.
  2. Забулькатаць, забулькаць (пра ваду і пад.).