Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

жаданы прыметнік

  1. Такі, якога чакаюць, да якога імкнуцца.

    • Ж. госць.
    • Жаданыя пакупкі.
  2. Любімы, дарагі.

    • Мой адзіны, мой ж. чалавек!

жадаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

чаго, з інфінітывам або са злучнікам «каб».

  1. Хацець што‑н. здзейсніць, зрабіць, займець.

    • Жадаю бачыць сына.
  2. каму-чаму і з інфінітывам: Выказваць якія‑н. пажаданні, зычыць.

    • Жадаю вам здароўя.

|| закончанае трыванне: пажадаць.

жадаючы назоўнік | мужчынскі род

Ахвотнік.

  • На экскурсію многа жадаючых.

жадзён назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Які церпіць нястачу ў самым неабходным, ахвочы да чаго-н.

  • Ён ж. скарынцы хлеба.
  • Жадзён на вока (размоўнае неадабральнае) — пра зайздроснага, сквапнага чалавека.

жадлівы прыметнік | размоўнае

Зайздросны, прагны.

|| назоўнік: жадлівасць.

жадункі назоўнік | размоўнае

Дзіўныя жаданні, капрызы.

жазло назоўнік | ніякі род

  1. Асобай формы, звычайна ўпрыгожаная палка, посах, якія служаць сімвалам улады, ганаровага становішча, звання.

    • Фельдмаршальскае ж.
  2. Стрыжань з дужкай, які даецца машыністу на чыгунцы як знак дазволу прадаўжаць шлях (спецыяльны тэрмін).

  3. Кароткая палка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: жазловы.

  • Жазловая сістэма рэгулявання руху паяздоў.

жакан назоўнік | мужчынскі род

Куля для стральбы з гладкаствольнага паляўнічага ружжа.

|| прыметнік: жаканны.

жакей назоўнік | мужчынскі род

  1. Прафесійны яздок на скачках.

  2. У цырку — артыст, які на неасядланым кані выконвае конна-акрабатычныя трукі.

|| прыметнік: жакейскі.

жакет назоўнік | мужчынскі род

  1. Кароткае верхняе аддзенне, пераважна жаночае, пашытае ў талію.

  2. Кароткі мужчынскі аднабортны сурдут (устарэлае).

|| памяншальна-ласкальная форма: жакецік.

|| прыметнік: жакетны.