Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дабрак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Добры чалавек.

  • Ён д. па натуры.

|| жаночы род: дабрачка.

|| прыметнік: дабрацкі.

дабранач выклічнік | размоўнае | выказнік

Ужыв. як пажаданне спакойнай ночы пры развітанні вечарам.

дабрата назоўнік | жаночы род

Спагадлівасць, душэўная прыхільнасць да людзей, імкненне рабіць усё добрае для іншых.

  • У яго вачах свяцілася д.

дабратворны прыметнік

Які робіць дабро, добра ўздзейнічае на каго-, што-н.

  • Д. ўплыў прыроды на чалавека.

|| назоўнік: дабратворнасць.

дабратлівы прыметнік | размоўнае

Дабрадушны, лагодны.

  • Д. характар.

|| назоўнік: дабратлівасць.

дабрацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пасля затраты часу або сіл няскора дайсці, даехаць да якога-н. месца.

    • Д. да хаты.
  2. пераноснае значэнне: Атрымаўшы магчымасць, уразумець што-н.; расправіцца з кім-н. (размоўнае).

    • Д. да сутнасці справы.
    • Я да цябе яшчэ дабяруся.

|| незакончанае трыванне: дабірацца.

дабраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сабраць дадаткова.

    • Д. ягад у кош.
  2. Прыкупіць дадаткова.

    • Д. матэрыі на сукенку.
  3. Выбіраючы, знайсці патрэбнае.

    • Д. крэсла да гарнітура.
  4. Завяршыць набор чаго-н. (кнігі, артнкула).

    • Д. кнігу.

|| незакончанае трыванне: дабіраць.

дабрачынец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які вызначаецца дабрынёй, чула адносіцца да людзей, дапамагае, чым можа.

|| жаночы род: дабрачынніца.

|| прыметнік: дабрачынніцкі.

дабрачынны прыметнік

  1. Высокамаральны, выхаваўчы.

    • Д. урок.
  2. Накіраваны на грамадскую карысць, звязаны з матэрыяльнай дапамогай каму-н.

    • Д. канцэрт.

|| назоўнік: дабрачыннасць.

дабраякасны прыметнік

  1. Добрай якасці, які задавальняе патрабаванні.

    • Дабраякасныя продукты.
  2. У медыцыне: не злаякасны.

    • Дабраякасная пухліна.

|| назоўнік: дабраякаснасць.