Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бабслеіст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца бобслеем.

|| жаночы род: бабслеістка.

|| прыметнік: бабслеісцкі.

бабуля назоўнік | жаночы род

Ласк. да баба (у 1 і 2 знач.).

|| памяншальна-ласкальная форма: бабулька.

|| прыметнік: бабульчын.

  • Б. чапец.

бабыль назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Беззямельны, адзінокі селянін-бядняк.

  • Векаваць бабылём (таксама пераноснае значэнне: быць бессямейным, адзінокім чалавекам).

|| жаночы род: бабылка.

|| прыметнік: бабыльскі.

  • Бабыльскае жыццё.

бабёр назоўнік | жаночы род

  1. Жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў і мае каштоўнае футра.

  2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.

    • Хадзіць у бабрах.

|| прыметнік: бабровы.

  • Бабровая хатка.
  • Б. запаведнік.
  • Бобровая шапка.

бабіна назоўнік | спецыяльны тэрмін | жаночы род

У розных відах вытворчасці: род шпулі, валіка для намотвання чаго-н.

бабінец назоўнік | мужчынскі род

Пярэдняя частка царквы перад паперцю.

бабіт назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльны сплаў волава, свінцу і інш. элементаў для заліўкі падшыпнікаў.

|| прыметнік: бабітавы.

бабіць дзеяслоў | размоўнае | устарэлае | незакончанае трыванне

Прымаць роды.

  • Параска некалі бабіла.

баваўнавод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне баваўнаводства.

баваўнаводства назоўнік | ніякі род

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем бавоўны.

|| прыметнік: баваўнаводчы.

  • Б. раён.