Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

абагачальны прыметнік

Які служыць для абагачэння выкапняў.

  • А. завод.

абагачальнік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Рэчыва, састаў, якія паляпшаюць якасць глебы, руды і пад.

    • Абагачальнікі глебы.
  2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.

абагнаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апярэдзіць у руху, бегу.

    • А. калону машын.
  2. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н.

    • А. старэйшага брата.
    • А. аднакласнікаў.
  3. пераноснае значэнне: Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н.

    • А. таварышаў па ведах.
  4. Акучыць.

    • А. бульбу.

|| незакончанае трыванне: абганяць.

|| назоўнік: абгон.

|| прыметнік: абгонны і абганяльны.

  • Абгонны манеўр.
  • Абганяльны плуг.

абагнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н.

    • А. бочку абручом.
  2. Абысці, аб’ехаць кругом; пайсці, паехаць у абход чаго-н.

    • А. лес.

|| незакончанае трыванне: агібаць, абгінаць і агінаць.

абагравальны прыметнік

Які служыць для абагравання.

  • Абагравальная сістэма.

абагравальнік назоўнік | мужчынскі род

Прылада для абагравання.

  • Электрычны а.

абагрэцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Сагрэцца, зрабіцца цёплым.

  • А. каля печы.
  • Пакой абагрэўся.

|| незакончанае трыванне: абагравацца.

|| назоўнік: абагрэў і абаграванне.

абагрэць дзеяслоў | закончанае трыванне

Сагрэць, зрабіць цёплым.

  • А. рукі.
  • А. кватэру.
  • А. сірату (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: абаграваць.

|| назоўнік: абагрэў і абаграванне.

абагульненне назоўнік | ніякі род

  1. гл. абагульніць.

  2. Агульны вывад.

    • Шырокае а. вопыту наватараў.

абагульніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэгага зрабіць агульны вывад.

  • А. назіранні пісьменніка.
  • А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незакончанае трыванне: абагульняць.

|| назоўнік: абагульненне.