Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

кіяскёр назоўнік | мужчынскі род

Прадавец у кіёску.

|| жаночы род: кіяскёрка.

кіёк назоўнік | мужчынскі род

Невялікі кій; тое, што і кій.

  • Абаперціся на к.

|| памяншальная форма: кіёчак.

|| прыметнік: кіёчны.

кіёск назоўнік | мужчынскі род

Невялікая лёгкая будыніна для дробнага гандлю.

  • Газетны к.

кіў назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і ківок.

  • Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).

к’ят назоўнік | мужчынскі род

Грашовая адзінка ў М’янме (былой Бірме).