Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

нішчыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Знішчаць, разбураць; пустошыць, не даваць развівацца.

  • Н. лясы.
  • Агонь спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху.

|| назоўнік: нішчэнне.

ніяк прыслоўе

Ніякім чынам; зусім.

  • Н. нельга (немагчыма).
  • Н. не ўспомніць.

ніякавата прыслоўе | размоўнае

  1. Няёмка, не па сабе, сарамліва.

    • Адчуваць сябе н.
  2. Нязручна, нягожа.

    • Без дзягі хадзіць н.

ніякі прыметнік | займеннік

  1. У адмоўных сказах: ніводны, які б ні быў.

    • Ніякія довады не памаглі.
  2. у спалуч. з часціца «не». Зусім не (размоўнае).

    • Н. я не сваяк табе.

Фразеалагізмы:

  • Без нічога ніякага (размоўнае) — без дай прычыны; раптоўна.
  • Не вытрымліваць ніякай крытыкі — быць нікуды не вартым.

ніўхі назоўнік | мужчынскі род

Народ, які жыве па ніжняму цячэнню ракі Амура і на востраве Сахалін (ранейшая назва — гілякі).

|| жаночы род: ніўхка.

|| прыметнік: ніўхскі.