Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іржаць (ржаць) дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

  2. Гучна смяяцца, рагатаць (размоўнае).

|| назоўнік: іржанне і ржанне.

іржышча (ржышча) назоўнік | ніякі род

  1. Зжатае поле.

    • Каровы пасвіліся на ржышчы.
  2. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі.

іржэўнік (ржэўнік) назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і іржышча.