Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

юкала назоўнік | жаночы род

На Поўначы і Далёкім Усходзе: вяленая рыба.

юн прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі.

юнак назоўнік | мужчынскі род

Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю.

|| прыметнік: юнацкі і юначы.

юнацкасць назоўнік | жаночы род

Уласцівасць юнацкага; маладосць.

  • Ю. душы.

юнацтва назоўнік | ніякі род

  1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці.

    • Гады юнацтва.
  2. зборны назоўнік: Юнакі і дзяўчаты; моладзь.

    • Часопіс для юнацтва.

юнга назоўнік | мужчынскі род

Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флотах, малодшы матрос.

юнкер1 назоўнік | мужчынскі род

У царскай Расіі: выхаванец ваеннага вучылішча.

|| прыметнік: юнкерскі.

  • Юнкерскае вучылішча.

юнкер2 назоўнік | мужчынскі род

Назва буйных памешчыкаў у Германіі.

|| прыметнік: юнкерскі.

  • Юнкерскае землеўладанне.

юннат назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды.

|| прыметнік: юннацкі.

  • Юннацкая работа.

юны прыметнік

  1. Які не дасягнуў сталага ўзросту.

    • Ю. ўзрост.
    • Юнае пакаленне.
    • Ю. натураліст (юннат).
  2. Уласцівы маладым, маладосці.

    • Юныя сілы.