Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эвалюцыяніст назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Прыхільнік эвалюцыянізму.

|| жаночы род: эвалюцыяністка.

|| прыметнік: эвалюцыянісцкі.

эвенкі назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Эвенкійскай аўтаномнай акругі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: эвенкійка.

|| прыметнік: эвенкійскі.

эвентуальны назоўнік | жаночы род | кніжнае

Магчымы пры пэўных умовах.

|| назоўнік: эвентуальнасць.

эвены назоўнік | мужчынскі род

Народ, роднасны эвенкам, які жыве ў паўночна-ўсходніх раёнах Сібіры.

|| жаночы род: эвенка.

|| прыметнік: эвенскі.

эгацэнтрызм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Крайняя форма праяўлення эгаізму.

|| прыметнік: эгацэнтрычны.

эгацэнтрык назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Тое, што і эгацэнтрыст.

эгацэнтрыст назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм.

|| жаночы род: эгацэнтрыстка.

|| прыметнік: эгацэнтрычны.

эгаізм назоўнік | мужчынскі род

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над грамадскімі і інтарэсамі іншых людзей.

|| прыметнік: эгаістычны.

эгаіст назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм, сябелюб.

|| жаночы род: эгаістка.

|| прыметнік: эгаістычны.

эгаістычны прыметнік

  1. гл. эгаізм і эгаіст.

  2. Прасякнуты эгаізмам, сябелюбівы.

    • Эгаістычная асоба.
    • Эгаістычныя мэты.
    • Паступіць эгаістычна (прыслоўе).

|| назоўнік: эгаістычнасць.