Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цалавальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. У Расіі 15—18 стст.: службовая асоба, абавязкамі якой былі збор падаткаў і выкананне некаторых судовых і паліцэйскіх функцый.

  2. Прадавец віна ў шынку ці карчме (устарэлае).

цалавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Цалаваць адзін аднаго.

  • Ц. пры сустрэчы.

|| закончанае трыванне: пацалавацца.

|| назоўнік: цалаванне.

цалаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Дакранацца губамі да твару каго-н. у знак любві, ласкі, дружбы і пад.

  • Ц. маці.
  • Ц. руку.

|| закончанае трыванне: пацалаваць.

|| назоўнік: цалаванне.

цалкам прыслоўе

  1. У поўным аб’ёме, ад пачатку да канца; не часткова.

    • Перадрукаваць артыкул ц.
  2. Да канца, поўнасцю, зусім.

    • Ц. нрысвяціць сябе навуцы.
    • Цалкам і поўнасцю (размоўнае) — поўнасцю (з адценнем узмацнення).

цалком прыслоўе

Цэлым кавалкам, не жуючы.

  • Ц. глытаць бульбу.

цалкі назоўнік | абласное

  1. Яечня з цэлымі жаўткамі, не змешанымі з бялкамі.

  2. Не ачышчаная, звараная ў лупінах бульба.

  3. Зерні канапель, якія застаюцца цэлымі, нястоўчанымі.

    • Канапляныя ц.

цалок назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які метка пападае ў цэль.

цаля назоўнік | жаночы род

Мера даўжыні, адна дванаццатая фута, роўная 2,54 см.

|| прыметнік: цалёвы.

  • Цалёвая дошка.

цаляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Старацца папасці ў цэль.

    • Ц. снежкай у сябра.
  2. Пападаць, трапляць.

    • Кулі метка цалялі ў мішэнь.
  3. пераноснае значэнне: Мець намер заняць якое-н. месца, пасаду (размоўнае).

    • Ц. у начальнікі.

|| назоўнік: цалянне.

цалёўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Дошка таўшчынёй у адну цалю.

|| прыметнік: цалёвачны.