Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хаваць1 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Класці, размяшчаць дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць.

    • Х. грошы.
  2. Укрываць, ахоўваць ад небяспекі.

    • Х. параненых партызан.
  3. пераноснае значэнне: Не выяўляць адкрыта.

    • Х. свае думкі.
    • Х. усмешку.
  4. Засланяць сабой, рабіць нябачным.

    • Разложыстая груша ў сваім цяні хавае хатку.
  5. Трымаць што-н. у пэўным месцы.

    • Х. рукі ў кішэнях.
  6. Змяшчаць, утрымліваць у сабе.

    • Зямля хавае ў сваіх нетрах незлічоныя багацці.
  7. Зберагаць для пэўнай патрэбы, не траціць, захоўваць.

    • Х. яблыкі на зіму.
  8. Берагчы, як скарб, трымаць у памяці.

    • Х. у памяці мінулае.

|| закончанае трыванне: схаваць.

|| назоўнік: хаванне.

хаваць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддаваць зямлі, закопваць нябожчыка або крэміраваць яго і ўстанаўліваць урну з прахам дзе-н.

  2. пераноснае значэнне: Лічачы аджыўшым, аддаваць забыццю; забываць.

    • Х. свае мары.

|| закончанае трыванне: пахаваць.

|| назоўнік: пахаванне.

|| назоўнік: хаванне.

хада назоўнік | жаночы род

  1. Перамяшчэнне на нагах.

    • Стаміцца ад доўгай хады.
  2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць, паходка.

    • Лёгкая х.
  3. пераноснае значэнне: Цячэнне, развіццё чаго-н., ход.

    • Х. падзей.

хадавы прыметнік

  1. гл. ход.

  2. Які знаходзіцца на хаду, у эксплуатацыі.

    • Х. транспарт.
  3. Не замацаваны ў пастаянным становішчы, рухомы (спецыяльны тэрмін).

    • Х. вал.
  4. Які мае вялікі попыт; які знаходзіцца ў шырокім ужытку.

    • Х. тавар.
    • Хадавая тэма.
  5. Які многа дзе бываў, ведае справу; лоўкі, растаропны (размоўнае).

    • Хадавая жанчына.
  6. Звязаны з перамяшчэннем у пэўны перыяд у пэўным напрамку.

    • Хадавая рыба.

хадайнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто хацайнічае за каго-н. (размоўнае).

  2. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах (устарэлае).

|| жаночы род: хадайніца.

хадайніцтва назоўнік | ніякі род

Афіцыйная просьба ў пісьмовай або вуснай форме.

  • Адказаць у хадатайніцтве.

хадайнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выступаць з хадатайніцтвам.

|| закончанае трыванне: пахадайнічаць.

|| назоўнік: хадайнічанне.

хадакі назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Боты, у якіх адрэзаны халявы.

  • Уссунуць хадакі на ногі.

хаджалы прыметнік | размоўнае

  1. Які многа бываў дзе-н.; бывалы.

  2. Пра каня: які хадзіў у запрэжцы.

хадзячы прыметнік

  1. Які можа хадзіць на ўласных нагах.

    • Х. хворы.
  2. Шырокавядомы, шырокаўжывальны.

    • Х. выраз.
  3. Які з’яўляецца жывым увасабленнем пэўных якасцей (размоўнае).

    • Хадзячая энцыклапедыя.