Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фае назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Зала ў тэатры (кіно, клубе) для адпачынку гледачоў у час антрактаў, перад пачаткам спектакля.

фаза назоўнік | жаночы род

  1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н. (напр., становішча планеты, формы або стану рэчыва, грамадскага працэсу), а таксама само палажэнне, форма ў гэты момант.

    • Першая ф. Месяца.
    • Вадкая ф.
    • Уступіць у новую фазу развіцця.
  2. Асобная група абмотак генератара (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: фазавы і фазны.

фазан назоўнік | мужчынскі род

Вялікая птушка атрада курыных з яркім апярэннем у самцоў.

|| прыметнік: фазанавы.

фазатрон назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Паскаральнік цяжкіх зараджаных часціц.

фазіс назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Тое. што і фаза (у 1 знач.).

|| прыметнік: фазісны.

файл назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

У ЭВМ: пайменаваная вобласць даных.

  • Захоўванне файла.
  • Тэкставыя файлы (прызначаныя для чытання чалавекам).

|| прыметнік: файлавы.

  • Файлавыя сістэмы.

факел назоўнік | мужчынскі род

  1. Свяцільня, якая мае выгляд палкі з наматаным на канцы прасмоленым пакуллем.

    • Алімпійскі ф.
  2. Плынь паветра і палаючых часцінак, якая ўтвараецца ў топцы пры спальванні пылападобнага, вадкага або газападобнага паліва, а таксама наогул конусападобнае полымя (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: факельны.

факельшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто нясе факел у час шэсця, працэсіі.

  2. Той, хто падпальвае што-н. пры дапамозе факела.

    • Факельшчыкі падпальвалі хаты.

|| жаночы род: факельшчыца.

|| прыметнік: факельшчыцкі.

факс назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і тэлефакс.

факстрот назоўнік | мужчынскі род

Уткі рытмічны танец чатырохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прыметнік: факстротны.