Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

убок прыслоўе

Управа або ўлева ад чаго-н.

  • Адысці ўбок.

убор назоўнік | мужчынскі род

Убранне, адзенне; строі.

  • Шлюбны ў.
  • Асенні ў. лесу (пераноснае значэнне).
  • Галаўны ўбор — агульная назва рэчаў, якія надзяваюцца на галаву (шапка, капялюш, кепка і пад.).

уборачная назоўнік | жаночы род

Уборка ўраджаю, час уборкі ўраджаю.

  • Распачынаецца ў.

уборачны прыметнік

Які мае адносіны да ўборкі ўраджаю, да часу ўборкі сельскагаспадарчых культур.

  • Уборачная тэхніка.
  • Уборачная кампанія.

убоства назоўнік | ніякі род

  1. Беднасць, галеча, жабрацкае жыццё.

  2. Фізічны недахоп, выродлівасць.

    • У. гарбуна выклікала літасць і спагаду.
  3. пераноснае значэнне: Духоўная абмежаванасць, пасрэднасць.

    • У. думкі.

убранне назоўнік | ніякі род

  1. Адзенне, убор; строі.

    • Жаночае ў.
    • Лес у асеннім убранні (пераноснае значэнне).
  2. Аддзелка, абсталяванне памяшкання; аздабленне чаго-н.

    • У. хаты.
    • Ёлачнае ў.

убраны прыметнік

Прыведзены ў парадак, упрыгожаны.

  • Убраная хата.

|| назоўнік: убранасць.

убрацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.

    • У. ў святочны касцюм.
  2. Управіцца з уборкай ураджаю (размоўнае).

    • У. са збажыной.

Убрацца ў пер’е (размоўнае) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.

|| незакончанае трыванне: убірацца.

убраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур.

    • У. буракі машынамі.
  2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць.

    • У. залу кветкамі.
    • Іней убраў дрэвы (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: убіраць.

|| назоўнік: уборка.

уброд прыслоўе

Па дне ў мелкім месцы, не ўплаў.

  • Перайсці раку ў.