Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

табліца назоўнік | жаночы род

Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку.

  • Т. множання.

|| памяншальная форма: таблічка.

|| прыметнік: таблічны.

таблічка назоўнік | жаночы род

  1. гл. табліца.

  2. Пласцінка, дошчачка, з надпісам, які указвае, абазначае што-н.

табу назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

У першабытных народаў: рэлігійная забарона на якое-н. слова, дзеянне, прадмет.

табун назоўнік | мужчынскі род

Статак коней, а таксама аленяў і некаторых іншых капытных жывёл.

|| прыметнік: табунны і табуновы.

табуншчык назоўнік | мужчынскі род

Пастух пры табуне.

|| жаночы род: табуншчыца.

табуніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Збірацца, збівацца ў табун.

  • Коні табуняцца.

|| закончанае трыванне: стабуніцца.

табурэтка назоўнік | жаночы род

Звычайна кухонная мэбля для сядзення, без спінкі.

|| памяншальная форма: табурэтачка.

|| прыметнік: табурэтны.

тавар назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадукт працы, выраблены для абмену, продажу.

    • Тавары шырокага ўжытку.
  2. Свойская рагатая жывёла (абласное).

    • Ужо т. з поля гоняць.

|| прыметнік: таварны.

  • Таварнае абазначэнне.
  • Т. выгляд (добры знешні выгляд тавару, які прадаецца).
  • Т. знак (знак прадпрыемства, фірмы).

тавара (тавара-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да тавару, тавараў, напр. тавараабарачэнне, тавараабарот, таваравытворца, таваразабеспячэнне, тавараспажывец;
  • 2) таварны (у 2 знач.), напр. тавара-пасажырскі, таваратранспартны.

тавараабарачэнне назоўнік | ніякі род

Тое, што і тавараабарот.