Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

рабаціністы прыметнік

З рабаціннем.

  • Р. твар дзяўчынкі.

|| назоўнік: рабаціністасць.

рабацініцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пакрывацца рабізной, быць рабым ад чаго-н., мільгацець рознымі колерамі.

  • Ад ветру рабацінілася рака.

рабаціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 1 знач.).

    • Ветрык злёгку рабаціў лужыны.
  2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах.

    • Аж р. у вачах.

рабачком назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: рабочы камітэт.

|| прыметнік: рабачкомаўскі.

рабаўладальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто валодае рабамі (у 1 знач.).

|| жаночы род: рабаўладальніца.

|| прыметнік: рабаўладальніцкі.

  • Рабаўладальніцкія плантацыі.

рабаўладанне назоўнік | ніякі род

Валоданне рабамі (у 1 знач.).

|| прыметнік: рабаўладальніцкі.

  • Р. лад.

рабаўласнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і рабаўладальнік.

|| жаночы род: рабаўласніца.

|| прыметнік: рабаўласніцкі.

рабаўласніцтва назоўнік | ніякі род

Тое, што і рабаўладанне.

рабаўнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто рабуе каго-, што-н.; грабежнік.

|| жаночы род: рабаўніца.

|| прыметнік: рабаўніцкі.

рабаўніцтва назоўнік | ніякі род

Тое, што і рабаванне; грабежніцтва.