Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

паабвешваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвешаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. сцены карцінамі.

паабводзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвесці чым-н. усё, многае.

  • П. малюнкі рамкамі.

паабвязвацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвязацца — пра ўсіх, многіх.

  • Жанчыны паабвязваліся хусткамі.

паабвязваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае.

    • П. яблынькі на зіму.
  2. Абвязваць некаторы час.

паабвіваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвіць усё, многае.

  • Хмель паабвіваў слупы.

паабвінавачваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвінаваціць усіх, многіх.

паабвісаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвіснуць — пра ўсё, многае.

  • Галіны вярбы паабвісалі.

паабгаблёўваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абгабляваць усё, многае.

  • П. дошкі.

паабганяць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абганяючы, выперадзіць усіх, многіх.

    • П. машыны.
  2. Абараць акучнікам усё, многае.

    • П. бульбу.

паабгараць (паабгарваць) дзеяслоў | закончанае трыванне

Абгарэць у нейкай ступені.

  • Дрэвы месцамі паабгаралі (і паабгарвалі).