Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

омметр назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вымярэння супраціўленняў у омах.

|| прыметнік: омметрычны і омметравы.

омнібус назоўнік | мужчынскі род

Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў.

|| прыметнік: омнібусны.

омуль назоўнік | мужчынскі род

Рыба з сямейства ласосяў.

|| прыметнік: амулёвы.

  • Амулёвая ікра.

онікс назоўнік | мужчынскі род

Мінерал, разнавіднасць агату.

|| прыметнік: оніксавы.

опер прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. аператыўны (у 2 знач.), напр. оператрад, оперупаўнаважаны.

опера назоўнік | жаночы род

  1. Музычнадраматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.

    • Оперы Ю. Семенякі.
    • Саліст оперы.
    • З другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жартаўлівае).
  2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.

    • Пайсці ў оперу.

|| прыметнік: оперны.

  • О. спявак.
  • О. тэатр.

оптам прыслоўе

Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі.

  • Закупіць о.

оптык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці.

оптыка назоўнік | жаночы род

  1. Раздзел фізікі, які вывучае з’явы і ўласцівасці святла, яго распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з рэчывам.

  2. зборны назоўнік: Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.

|| прыметнік: аптычны.

оптымум назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чаго-н.

  • Тэмпературны о. чалавека.