Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

магарыч назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Пачастунак, што наладжваецца як узнагарода ў сувязі з выгаднай здзелкай.

  • Паставіць м.

магерка назоўнік | жаночы род

Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую насілі раней сяляне.

|| прыметнік: магерачны.

магма назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Расплаўленая маса ў глыбінях Зямлі.

|| прыметнік: магматычны.

  • Магматычныя горныя пароды.

магнат назоўнік | мужчынскі род

У феадальным і буржуазным грамадстве: уладальнік вялікіх маёнткаў, іншых багаццяў.

  • Небагатыя паны залежалі ад магнатаў.
  • Нафтавы м.

|| прыметнік: магнацкі.

  • Магнацкія ўладанні.

магнацтва назоўнік | ніякі род

  1. Званне магната.

  2. зборны назоўнік: Магнаты, радавітая знаць.

    • Польскае м.

магнезія назоўнік | жаночы род

Вокіс магнію ў выглядзе белага парашку, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і прамысловасці.

|| прыметнік: магнезіяльны.

  • М. цэмент.

магнета назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін

Устройства для ўтварэння электрычных разрадаў з мэтай запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавікоў унутранага згарання.

магнетызм назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць з’яў, звязаных з дзеяннем уласцівасцей магніта.

  • Зямны м.

|| прыметнік: магнетычны.

магнолія назоўнік | жаночы род

Вечназялёнае паўднёвае дрэва або кусты з вялікімі пахучымі кветкамі.

|| прыметнік: магноліевы.

  • Сямейства магноліевых (назоўнік).

магній назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, мяккі лёгкі серабрыста-белы метал, які гарыць яркім белым полымем.

|| прыметнік: магніевы.