Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

заараць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пачаць араць.

|| незакончанае трыванне: заворваць.

заарганізаваць дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | закончанае трыванне

Арганізуючы, надаць справе фармальны характар, не даць праявіцца ініцыятыве.

|| назоўнік: заарганізаванасць.

заасад назоўнік | мужчынскі род

Заалагічны сад.

|| прыметнік: заасадаўскі.

заатэхнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па заатэхніі.

заатэхніка назоўнік | жаночы род

Тое, што і заатэхнія.

|| прыметнік: заатэхнічны.

заатэхнія назоўнік | жаночы род

Навука аб развядзенні, утрыманні і выкарыстанні сельскагаспадарчых жывёл.

|| прыметнік: заатэхнічны.

заахвоціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адчуць жаданне, ахвоту да чаго-н.

|| незакончанае трыванне: заахвочвацца.

заахвоціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выклікаць ахвоту да чаго-н., жаданне займацца чым-н.

  • З. да вучобы.

|| незакончанае трыванне: заахвочваць.

|| назоўнік: заахвочванне.

заахвочвальны прыметнік

Прызначаны для заахвочвання.

  • Заахвочвальная ўзнагарода.
  • Заахвочвальныя прэміі.

заахвочванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. заахвоціць.

  2. Тое, што заахвочвае каго-н. да чаго-н., пахвала, узнагарода.

    • Атрымаць з. ад кіраўніцтва.