Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

езуіт назоўнік | мужчынскі род

  1. Манах — член каталіцкага манаскага ордэна «Таварыства Ісуса».

  2. пераноснае значэнне: Хітры, крывадушны, каварны чалавек.

|| жаночы род: езуітка.

|| прыметнік: езуіцкі.

  • Е. ордэн.

езуіцтва назоўнік | ніякі род

Крывадушнасць, хітрасць як сродкі для дасягаення мэты.

  • Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў.

екатаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Голасна, працягла крычаць ад моцнага болю.

  2. Скавытаць (пра жывёл).

    • У будцы екатаў сабака.

|| назоўнік: екатанне.

екцення назоўнік | жаночы род

Шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя вернікаў.

елачка назоўнік | жаночы род

  1. гл. ёлка.

  2. Пра ўзор, размяшчэнне чаго-н. (звычайна ў форме тв. склону).

    • Вышываць ёлачкай (у елачку).
    • Падымацца на лыжах ёлачкай.

елка назоўнік | жаночы род

Хвойнае вечназялёнае дрэва з конусападобнай кронай.

|| памяншальная форма: елачка.

|| прыметнік: яловы.

елкаваты прыметнік

Крыху ёлкі, гаркаваты на смак.

  • Пахла елкаватым салам.

|| назоўнік: елкаватасць.

ельнік назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

  1. Яловы лес.

    • Каля ракі рос е.
  2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы.

    • Дарога ўслана ельнікам.

|| памяншальна-ласкальная форма: ельнічак.

|| прыметнік: ельнічны.

енк назоўнік | мужчынскі род

Працяглы жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам.

  • Працяглы е. вырваўся з грудзей.

енчыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Жаласна стагнаць ад болю, пакуты і пад.

    • Хлопчык енчыў на ложку.
  2. пераноснае значэнне: Назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. (размоўнае).

|| закончанае трыванне: выенчыць.

|| назоўнік: енчанне.