Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дабегчы дзеяслоў | закончанае трыванне

Бягом дасягнуць якога-н. месца.

  • Д. да хаты.

|| незакончанае трыванне: дабягаць.

даберман (даберман-пінчэр) назоўнік | мужчынскі род

Парода службовых сабак-сышчыкаў, звычайна цёмнай масці.

дабра прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «добра…», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. дабрадзейны, дабрадушны, дабратворны.

дабрабыт назоўнік | мужчынскі род

Дастатак, зазяспечанасць.

  • Клапаціцца пра д. народа.

дабраволец назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і добраахвотнік.

дабравольны прыметнік

Тое, што і добраахвотны.

дабравольніцкі прыметнік

Тое, што і добраахвотніцкі.

дабрадзей назоўнік | мужчынскі род

Той, хто робіць дабро, дапамагае, аказвае паслугу каму-н.

  • На словах д., а на справе ліхадзей (з народнай творчасці).

|| жаночы род: дабрадзейка.

дабрадзейны прыметнік

Гатовы дапамагчы іншым, добразычлівы.

  • Дабрадзейныя людзі.

|| назоўнік: дабрадзейнасць.

дабрадушны прыметнік

Добры і мяккі па характару чалавек.

  • Гэта была дабрадушная прыемная жанчына.

|| назоўнік: дабрадушнасць.