Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

габой назоўнік | мужчынскі род

Драўляны духавы музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

|| прыметнік: габойны.

гавань назоўнік | жаночы род

Прыбярэжная водная прастора або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяспечнай стаянкі суднаў.

  • Ціхая г.

|| прыметнік: гаванскі.

гаваркі прыметнік

Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.

  • Г. сусед.

гаварлівы прыметнік

Тое, што і гаваркі.

|| назоўнік: гаварлівасць.

гаварун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек. які любіць многа гаварыць.

|| жаночы род: гаваруха.

гаварыльня назоўнік | жаночы род | размоўнае | іранічны сэнс

Пасяджэнне ці сход, дзе замест справы займаюцца пустымі размовамі.

гаварыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выказвацца, расказвацца, паведамляцца, вымаўляцца, выгаворвацца.

  • На сходзе многа гаварылася пра дысцыпліну.
  • Сёння дрэнна гаварылася (безасабовая форма).
  • Як гаворыцца пабочн. — як прынята гаварыць.

гаварыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Карыстацца вуснай мовай, валодаць якой-н. мовай, вымаўляць словы.

    • Дзіця яшчэ мала гаворыць.
    • Г. па-іспанску.
    • Манера г.
  2. Выражаць вусна думкі, паведамляць.

    • Г. праўду.
    • Г. павольна.
    • Газета гаворыць пра дасягненні беларускіх ільнаводаў.
  3. Выказваць думку, меркаванне, абмяркоўваць што-н.

    • Аб поспехах айчыннай касманаўтыкі гаворыць уся краіна.
  4. Весці гутарку, размаўляць.

    • Г. з табою немагчыма.
  5. пераноснае значэнне, пра што, аб чым і за што. Сведчыць, паказваць на што-н.

    • Гэты выпадак гаворыць пра многае.
    • Гэгпа гаворыць само за сябе (не патрэбна ніякіх доказаў, тлумачэнняў).
  6. пераноснае значэнне, у кім. Праяўляцца ў чыіх-н. паводзінах, словах і пад.

    • У ім гаворыць сумленне.
    • Гаварыць на розных мовах — не разумець адзін аднаго.

|| закончанае трыванне: сказаць.

|| назоўнік: гаварэнне.

гавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

У веруючых: пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі і прычасця.

|| назоўнік: гавенне.

гаворка назоўнік | жаночы род

  1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з субяседнікаў.

    • Гаворка ў іх не ладзілася.
    • Пра што ідзе гаворка?
  2. Пагалоска. Пайшла нядобрая гаворка па вёсцы.

  3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага, абласнога дыялекту.

    • Чэрвеньская гаворка.
    • Гаворкі Маладзечаншчыны.
  4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).

    • Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.
    • Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова, балбатня.