Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ваганетка назоўнік | жаночы род

Невялікі адкрыгы вагон для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах.

вагацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. (1 і 2 ас. неўжыв). Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз.

    • Маятнік вагаецца.
  2. пераноснае значэнне: Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць, сумнявацца.

    • В. ў ацэнцы чаго-н.
  3. пераноснае значэнне: Быць няўстойлівым, хісткім, мяняцца.

    • Тэмпература паветра вагаецца ад 13 да 17 гр.

|| закончанае трыванне: павагацца.

|| назоўнік: ваганне.

|| прыметнік: вагальны.

  • Вагальны рух.

вагаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Мерна разгойдваць што-н. зверху ўніз або з боку ў бок.

  • В. рычаг.

|| закончанае трыванне: павагаць.

вагаўшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хго займаецца ўзважваннем чаго-н.

  • Чыгуначны в.

|| жаночы род: вагаўшчыца.

|| прыметнік: вагаўшчыцкі.

вагон назоўнік | мужчынскі род

Транспартны сродак для перавозкі пасажыраў або грузаў па рэйкавых дарогах.

  • Таварны в.
  • Пасажырскі в.
  • Трамвайны в.
  • В.-ляднік.
  • В.-рэстаран.
  • В. дроў (колькасць, якая змяшчаецца ў ім).

|| памяншальная форма: вагончык.

|| прыметнік: вагонны.

вагранка назоўнік | жаночы род

Шахтавая печ для плаўкі чыгуну, а таксама для апалу руд каляровых металаў.

|| прыметнік: ваграначны і вагранкавы.

вада назоўнік | жаночы род

  1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду.

    • Шклянка вады.
    • Марская в.
    • Таўчы ваду ў ступе або насіць ваду ў рэшаце (займацца пустымі справамі, марнай працай; размоўнае).
    • Вадой не разліць (не разальеш) - каго (пераноснае значэнне: пра неразлучных сяброў; размоўнае).
    • Як у ваду глядзеў (быццам загадзя ведаў).
    • Вады (нікому) не замуціць (пераноснае значэнне: не зрабіць шкоды).
    • Выйсці сухім з вады (пераноснае значэнне: застацца непакараным).
    • Віламі па вадзе пісана (пераноснае значэнне: пра што-н. маламагчымае, няпэўнае).
    • Ліць ваду на млын - чый, каго (пераноснае значэнне: прыводзіць доказ або дзейнічаць у чыю-н. карысць).
  2. (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы.

    • Газіраваная в.
    • Мінеральная в.
    • Вапнавая в.
  3. Водная паверхня ракі, возера, мора і пад., а таксама яе ўзровень.

    • Падарожнічаць па вадзе.
    • Высокая в.
    • Дастаўляць грузы вадой.
    • Вывесці не чыстую ваду каго-н. (пераноснае значэнне: выкрыць чые-н нядобрыя ўчынкі).
    • Цішэй вады, ніжэй травы (пра сціплага, вельмі спакойнага, ціхага чалавека).
  4. множны лік: Водная прастора якога-н. раёна.

    • Тэрытарыяльныя воды.
    • Унутраныя воды.
  5. множны лік: Плынь, хвалі, водная маса.

    • Глыбокія воды.
    • Воды Нёмана.
  6. множны лік: Мінеральныя крыніцы курорт з такімі крыніцамі.

    • Лячыцца на водах Мінеральныя воды.
  7. пераноснае значэнне:, адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя j дакладзе, лекцыі і пад. (размоўнае).

    • Не доклад, а в.
    • Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчкі пасля дажджу ці ўтварылася з расталага снегу.
    • Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.
    • Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.

|| памяншальна-ласкальная форма: вадзіца і вадзічка.

|| прыметнік: водны і вадзяны.

  • Водны шлях.
  • Водны раствор.
  • Водны спорт.
  • Вадзяная пара.
  • Вадзяны павук.
  • Вадзяны млын.

вадабоязь назоўнік | жаночы род

Тое, што і шаленства (у 1 знач.).

вадавоз назоўнік | мужчынскі род

Той, хто возіць ваду.

вадавозны прыметнік

Які служыць для перавозкі вады.

  • Вадавозная бочка.