Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бабка3 назоўнік | жаночы род

Сталёвае кавадлачка для кляпання кос.

бабка4 назоўнік | жаночы род

Страва, прыгатаваная з дранай бульбы.

бабка5 назоўнік | жаночы род

Тое, што і абабак.

бабка6 назоўнік | жаночы род

Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом.

бабнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае

Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі.

бабовішча назоўнік | ніякі род

Месца, дзе рос боб.

бабоўнік (бабок) назоўнік | мужчынскі род

Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на ахрап’е жывёле.

|| прыметнік: бабоўнікавы і бабковы.

бабраня (бабранё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня бабра.

бабрыха назоўнік | жаночы род

Самка бабра.

бабскі прыметнік | размоўнае

Жаночы; уласцівы жанчыне.

  • Бабскія размовы.