Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

віяланчэль назоўнік | жаночы род

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент, сярэдні па рэгістру і памерах паміж скрыпкай і кантрабасам.

|| прыметнік: віяланчэльны.

віяланчэліст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на віяланчэлі.

|| жаночы род: віяланчэлістка.

віёла назоўнік | мужчынскі род

Старадаўні смычковы музычны інструмент у выглядзе скрыпкі.

в’етнамцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва В’етнама.

|| жаночы род: в’етнамка.

|| прыметнік: в’етнамскі.